Навіны

Палітвязня Гундара раптоўна этапавалі у калонію

Праз гэтае жонка не паспела атрымаць спатканне з ім у турме
Уладзімір Гундар з жонкай. Фота racyja.com
Як стала вядома берасцейскай «Вясне», Уладзіміра Гундара на другі дзень пасля апеляцыйнага суда, то-бок 7 чэрвеня 2023 раптоўна адправілі ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску. Хаця ні 5 чэрвеня, ні 6 -га аб гэтым нават размовы не было. На прапанову адваката кіраўніцтву турмы №1 ў Гродна, што Гундара пасля апеляцыйнага разгляду патрэбна вярнуць у камеру, было сказана, што ён да 10 чэрвеня будзе знаходзіцца ў карцары.

Як сказалі знаёмыя Гундара, яго жонка 6 чэрвеня звярнулася ў суд за дазволам на спатканне. Ёй было сказана, каб патэлефанавала 9 чэрвеня, і калі дакументы яшчэ не дойдуць у турму, то атрымае дазвол на спатканне. Жонка Алена мела спатканне з Уладзімірам 21 красавіка 2023, але спадзявалася пабачыць яго яшчэ раз перад калоніяй.

Нагадаем, што палітвязня з Баранавічаў Уладзіміра Гундара з 2020 года ўжо тройчы(!) асудзілі па крымінальных справах. Апошні суд быў за тое, што падчас папярэдняга суду па «справе Аўтуховіча» Гундар нібыта публічна абразіў пракурорку. Агулам па трох справах мужчыне прызначылі 20 год калоніі.

Чытайце таксама:
Made on
Tilda