Судовыя паседжанні

Прысуд палітвязню Гундару пакінулі без зменаў

Уладзімір Гундар падчас суду па «справе Аўтуховіча»
6 чэрвеня 2023 года была разгледжана апеляцыйная скарга Уладзіміра Гундара ў Гродзенскім абласным судзе. Прысуд суда Леніскага раёна Гродна застаўся без зменаў, а апеляцыйная скарга без задавальнення.

З раскладу абласнога суду вынікае, што адным з трох суддзяў, якія разглядалі апеляцыю, быў суддзя Віктар Сянько.

Нагадаем, што гэта ўжо трэці прысуд Уладзіміру Гундару падчас знаходжання за кратамі з 30 снежня 2020 года. Апошнім разам палітвязня вінавацілі ў абразе пракуроркі Людмілы Герасіменка па арт.369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і асудзілі на 2.5 гады зняволення. Агульны тэрмін па ўсіх трох справах, галоўная з якіх удзел у «групоўцы Аўтуховіча», 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

З 1 чэрвеня Гундар знаходзіцца ў карцары Гродзенскай турмы №1. Пакаранне атрымаў за тое, што не прадставіўся па турэмнаму пратаколу. Тэрмін пакарання скончыцца 10 чэрвеня. Як стала вядома правааабаронцам, Уладзімір Гундар не падае духам, хаця здароўя жадаў бы лепшага. Праблемы са слыхам, якія ўзніклі ў папярэднім адбыванні пакарання ў карцары ў пачатку траўня, застаюцца.
Made on
Tilda