Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», на дадзены момант Уладзімір Гундар знаходзіцца ў гарадзенскай турме, чакае рашэння па апеляцыі. У жонкі Уладзіміра Алены ёсць магчымасць давезці яму перадачы, а 21 красавіка 2023 яна нават змагла яго ўбачыць на спатканні. Астатнія вязні з «групы Аўтуховіча» пасля ўступлення ў сілу прысуду чакаюць этапу з дня на дзень. 21 красавіка ўсе яны былі яшчэ на месцы. Але ўжо больш двух месяцаў у родных з імі няма ніякай сувязі.
Чытайце таксама:
Як перадаюць пра стан Гундараў, Алена адчувае сябе спакойна, пакуль Уладзімір у турме, бо ў калоніі потым, як ёй расказалі былыя палітвязні, суцэльнае пекла. Выпадак з Бабарыкам гэта паказаў. То Бабарыка вядомы ўсяму свету вязень. А што ўжо казаць пра малавядомых, з якімі могуць зрабіць, што заўгодна: біць, кідаць у ШІЗА, пазбаўляць атаваркі і г.д. Алена не хоча мірыцца з думкамі мужа, што ён «застрагне» ў калоніі да 2030 года. Чаму, адкуль ён гэта ўзяў, Уладзімір не патлумачыў. Можа таму, што Алена балюча ўспрыняла яго словы, што яму яшчэ трэба будзе 7 гадоў адбыць у жорсткай няволі і сказала: «Я з гэтым не згодна. За што?» Паводле Алены Гундар, яе муж нічога супрацьзаконнага не зрабіў, акрамя таго, як меў свае думкі на тое, што адбываецца ў дзяржаве.
Уладзімір займае свой турэмны час малітвамі і чытаннем Бібліі, па сюжэтах якой піша біблейскія складанкі, датычныя кожнага дня яго ў няволі:

«Божа, я іду праз выпрабаванні і пакуты
І Ты са мной, і страх мой супакойваеш,
Для мяне стол з яствамі рыхтуеш,
Суцяшаеш мяне Ты і чакаеш...»
Нагадаем, што з 2020 года палітвязня Уладзіміра Гундара ўжо тройчы асудзілі па крымінальных справах. Апошні суд быў за тое, што падчас папярэдняга суду па «справе Аўтуховіча» Гундар нібыта публічна абразіў пракурорку. Агулам па трох справах мужчыне прызначылі 20 год калоніі.