Сяргей Вайцюк абвінавачаны ў "замаху на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях" (ч.1 арт.14 і ч.1 арт.361-3 Крымінальнага Кодэксу).
Гэта першы чалавек у Беларусі, якога асудзілі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам на баку Украіны пасля 24 лютага 2022 года.
Суддзя Святлана Крамянёўская 28 ліпеня прызначыла Вайцюку 2 гады і 6 месяцаў калоніі.
Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Сяргей Віктаравіч Вайцюк
Юрый Ганцарэвіч — журналіст з Баранавічаў. Абвінавачваўся ў тым, што фатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і адпраўляў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.
14 ліпеня Юрыя асудзілі па ч.1 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі 2 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі.
Зараз этапуецца з СІЗА-7 у калонію.
Ірына Прыгава была затрымана па крымінальнай справе па трох артыкулах: ч.1 арт.339 КК (Хуліганства), ч.1 і ч.2 арт.341 КК (Псаванне маёмасці) і ч.1 і ч.2 арт.368 (Абраза прэзідэнта). Яе вінавацілі ў пратэстных і антываенных надпісах на фасадах будынкаў, а таксама раскідванне бел-чырвона-белых ды жоўта-сініх сцяжкоў.
16 жніўня суддзя Таццяна Лаўранюк пакарала Прыгаву 1 годам і 6 месяцамі калоніі.
Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Ірына Анатольеўна Прыгава
Ігар Фёдараў шмат год працаваў інжынерам-механікам на “Авіяцыйным рамонтным заводзе" у Баранавічах. Пасля 2020 году трапіў пад пераслед, эміграваў. Але ж за мяжой Ігар распавядаў, што сумуе па Радзіме і жыве надзеяй вярнуцца. А пасля пачатку вайны ва Ўкраіне вырашыў вярнецца. Знаходзячыся на мяжы, ён напісаў у сацыяльных сетках антываенны пост. Частка з яго паведамлення:
За гэтую інтэрнэт-публікацыю 25 траўня Фёдарава асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі па ч.1 арт.368 КК (Абраза прэзідэнта).
Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Ігар Васільевіч Фёдараў
Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Канстанцін Уладзіміравіч Байсараў
Дзмітрыя Шувалава абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграме адпраўляў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" фота і відэа вайсковай тэхнікі з каментарамі. Інфармацыя, атрыманая ад яго, так і не была апублікавана.
Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмітрый Сяргеевіч Шувалаў
Аляксандр Загдай — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Быў затрыманы за тое, што, згодна з версіяй следства, "сістэматычна прадстаўляў інфармацыю тэлеграм-каналу Nexta" і такім чынам здзейсніў злачынства паводле ч.1 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
22 ліпеня 2022 г. суддзя Валянціна Куніцкая прызначыла Загдаю пакаранне ў выглядзе зняволення тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў калоніі.
Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Аляксандр Аляксандравіч Загдай
Людміла Рамановіч была затрымана 4 красавіка 2022 г., затым яе змясцілі ў СІЗА. Падставай для гэтага стаўся ліст Людмілы, накіраваны ёю ў Следчы камітэт, і ўжытае ў ім слова "ўзурпатар" у дачыненні да Аляксандр Лукашэнкі.
Але ж незадоўга да затрымання, праз тыдзень пасля шырокамасштабнага ўторгнення Расіі ва Украіну, жанчына накіравала моцны зварот у Адміністрацыю Прэзідэнта:
Украінцы нам не чужыя. А такім, як я і спадар Лукашенка, варта падумаць, колькі ў нас украінскай крыві. Мне сорамна за тое, што з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок мірных людзей ва Украіне». Чытаць пісьмо цалкам.
20 чэрвеня суддзя Вольга Смірнова вынесла 57-гадовай палітзняволенай Людміле прысуд за "абразу прэзідэнта" (ч.1 арт.368 КК) — 1 год і 6 месяцаў калоніі.
Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Людміла Сяргееўна Рамановіч
Аляксандра Касумава абвінавачвалі ў апаганьванні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці па арт.341 КК.
Паводле версіі абвінавачвання, у ноч з 23 на 24 красавіка каля гарадской лазні ён напісаў надпіс «Нет войне!». Яго хутка замалявалі. Праз амаль тры тыдні — у ноч з 15 на 16 траўня — на сцяне з'явіліся ўжо тры надпісы: «No war!», «Luka», «убийца!». Іх таксама замалявалі.
За гэтыя графіці суд Ляхавіцкага раёна 13 ліпеня прызначыў Касумаву паўтары гады "хатняй хіміі".
Уладзіміра Кавалёва абвінавачвалі па арт.341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). 7 сакавіка ў Кобрыне на фасадах будынкаў з'явіліся надпісы: "Слава Украіне", "Смерць рашысцкім акупантам". На наступны дзень гэтыя выказванні былі замаляваныя. Ды 18 сакавіка з'явіліся яшчэ некалькі: "Лукашысты-фашысты", "Слава Украіне".
5 ліпеня суддзя Таццяна Каберская прызначыла Уладзіміру 2 гады "хатняй хіміі".
Рамана Барташа вінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле арт.341 КК. 21-гадовы графіціст намаляваў каля чыгуначнай станцыі «Брэст-Паўднёвы» графіці з надпісам «No war». Амаль адразу хлопца знайшлі і затрымалі супрацоўнікі аховы чыгункі.
22 красавіка суддзя Марыя Аліферук дала хлопцу 1 год «хатняй хіміі».
Маладую маці Вольгу Буян абвінавачвалі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" па ч.1 арт.361-4 КК. 21 сакавіка Вольга адвазіла дзіця ў садок — па дарозе ўбачыла вайсковую тэхніку з апазнавальнымі чырвонымі квадратамі, зрабіла з ёй відэа і адправіла ў телеграм-бот праэкта «Беларускі Гаюн». Такія апазнавальныя знакі, як потым высветлілася, былі на беларускай вайсковай тэхніке.
Суддзя Вера Філонік прысудзіла Вользе 4 гады "хатняй хіміі".
Замест пасляслоўя
У дадзеным артыкуле мы прывялі толькі выпадкі, калі людзей асудзілі па крымінальных справах, і ўжо вядомы прысуд. Але ж за антываенные дзеянні судзяць і па адміністрацыйных справах (прыклад), як і ёсць шэраг крымінальных справаў, якія яшчэ толькі на этапе следства. Ацаніць іх дакладную колькасць зараз немагчыма.