Судовыя паседжанні

Маларыта: актывістке БНФ Людміле Рамановіч пракурор запатрабаваў калонію [Абноўлена]

Людміла Рамановіч

17 чэрвеня 2022 адбыліся спрэчкі бакоў у крымінальнай справе супраць Рамановіч. Пракурор Міховіч прапанаваў суддзе Вользе Смірновай назначыць 57-гадовай палітзняволенай 1 год 6 месяцаў калоніі.

Нагадаем, што Людмілу судзяць за слова "узурпатар", якое та напісала пра Аляксандра Лукашэнка. Гэтая (як лічыць следства ды пракуратура) "абраза" была ў звароце Людмілы да Следчага камітэту.

Прысуд актывістке агучаць 20 чэрвеня а 10-й гадзіне ў маларыцкім судзе.

Вырак аказаўся такім, як прасіў пракурор: паўтары гады калоніі агульнага рэжыму.

Чытаць далей:

Абнаўленне 20.06.2022 12:45: першапачаткова ў тэксце абвяшчалася, што прысуд агучаць 21 чэрвеня — выпраўлена. У тэкст даданы прысуд, які вынеслі актывістке.
Made on
Tilda