Навіны

Суд над Юліяй Лаптановіч пачнецца 4 ліпеня

Пры гэтым ад жанчыны пересталі прыходзіць лісты

Палітвязні Ігар ды Юлія Лаптановічы са сваімі дзецьмі

Хутка пачнецца другі суд над жыхаркай Пружан Юліяй Лаптановіч. Яе будзе судзіць абласны суд г.Гродна. Пры гэтым блізкія не ведаюць, ці пройдзе паседжанне у адкрытым рэжыме.

Да таго ж вядома, што ад палітзняволенай не дайшло ні аднаго ліста з моманту, як жанчыну этапавалі ў гарадзенскую турму. То бок ужо некалькі тыдняў навінаў ад Юліі няма.

Нагадаем, што першы раз Юлію асудзілі па "карагоднай справе" разам з мужам — ды таго адправілі ў калонію. Потым жанчыну затрымалі 13.10.2021 па новай справе — ды змясцілі ў СІЗА. Гэтым разам ёй інкрымінуюць длінны шэраг артыкулаў, палова з якіх з прыстаўкай "садзейнічанне" ці "пасобніцтва".

Пакуль Юлія з мужам за кратамі па палітычных справах, дома іх чакаюць трое дзяцей. Іх спрабавалі забраць, калі Юлію затрымлівалі ў кастрычніку прошлага году.
2022-07-02 14:08