Як стала вядома ад блізкага да сям'і кола людзей, лісты ад палітвязня і да яго сталі прыходзіць рэгулярна. Таксама раз у месяц ёсць магчымасць пагаварыць 15 хвілін па тэлефоне.
Уладзімір Гундар да гэтага часу знаходзіцца у адзіночцы, але пачувае сябе бадзёра. Шмат чытае і піша свае вершы-складанкі.
Чытайце далей:
Са здароўем, паводле самаго Гундара, таксама ўсё нармальна, рэгулярна атрымлівае таблеткі ад ціску. Раз у год ён можа атрымліваць медычныя бандэролі. А вось 50-кілаграмовая пасылка раз у год яму забаронена да сакавіка 2025 года. Спатканне раз у год 4 гадзіны таксама.
Радуецца прыходу вясны і цяплу. Канешне, такі аптымістычны настрой палітвязня суцяшае і блізкіх.
Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі, асноўны тэрмін з якіх 18 гадоў па «справе Аўтуховіча».