Ад 3 жніўня 2023, то-бок 38 дзён ад баранавіцкага палітвязня Уладзіміра Гундара няма ніякіх звестак. Родныя вельмі хвалююцца. Бо да гэтага лісты прыходзілі рэгулярна праз 2-3 дні.
Паспрабавалі высветліць, патэлефанаваўшы ў бабруйскую калонію №2. Там сказалі, што нічога не ведаюць, але ён у калоніі і параілі пісаць лісты. На словы, што на іх ужо з 3 жніўня няма адказу, параілі пагутарыць з начальнікам. Але запісацца да начальніка калоніі можна будзе толькі пасля 19 верасня, калі будуць размеркаваны дні прыёму. Як стала вядома родным, здзейсніць гэта можна толькі тады, як тыдні два будзеш стаяць у чарзе, званіць ці ехаць туды ўсё роўна.
6 верасня 2023 быў дзень званкоў атрада №16, у якім знаходзіцца Уладзімір Гундар. Але ён не пазваніў. З гэтага родныя зрабілі вывад, што Уладзімір ці ў ШІЗА, ці яго пазбавілі званкоў.
Нагадаем, што палітвязня з Баранавічаў Уладзіміра Гундара з 2020 года ўжо тройчы(!) асудзілі па палітычных крымінальных справах. Апошні суд быў за тое, што падчас папярэдняга суду па «справе Аўтуховіча» Гундар нібыта публічна абразіў пракурорку. Агулам па трох справах мужчыне прызначылі 20 год калоніі.
Чытайце таксама: