Навіны

Палітвязень Уладзімір Гундар рыхтуецца да пераводу ў турму

Ён ужо тройчы ў калоніі адседзеў у ШІЗА і мяркуе, што хутка яму ўзмацняць пакаранне
Уладзімір Гундар да зняволення
Як стала вядома берасцейскай «Вясне», Уладзімір Гундар знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска, атрадзе №16, хаця перад гэтым тройчы пабываў у ШІЗА. Першы раз адсядзеў 4 содняў, затым трое, а апошні раз з 29 чэрвеня па 4 ліпеня — 6 содняў.

Але, як высветлілася з апошняга ліста да родных, Гундар піша, каб рэчавую пасылку яму у Бабруйск не дасылалі, а адразу ў турму, не так цяжка будзе на этапе.

Уладзімір рыхтуецца да турмы, як большасць палітычных, у якіх вялікія тэрміны. Але спачатку яны праходзяць ШІЗА, потым ПКТ (памяшканне камернага тыпу) у калоніі. Пра свае справы на новым месце, палітвязень сціпла напісаў: спрабую асвоіцца ў новых абставінах.

Паводле родных, добра, што лісты ад яго прыходзяць рэгулярна. З дому атрымлівае не ўсе і са спазненнем. Лістоў ад чужых Уладзімір не атрымлівае. Але ён верыць, што людзі пішуць яму, таму перадае за гэта падзяку і шчырае прывітанне.

Нагадаем, што палітвязня з Баранавічаў Уладзіміра Гундара з 2020 года ўжо тройчы(!) асудзілі па крымінальных справах. Апошні суд быў за тое, што падчас папярэдняга суду па «справе Аўтуховіча» Гундар нібыта публічна абразіў пракурорку. Агулам па трох справах мужчыне прызначылі 20 год калоніі.

Чытайце таксама:
Made on
Tilda