Навіны

За лакальны чат «ГОБК» будуць судзіць берасцейца

«Стварыў ды кіраваў экстрэмісцкім фармаваннем»

Дзмітрый Сцяпанаў

Сцяпанаў Дзмітрый Аляксандравіч быў затрыманы ў канцы кастрычніка. Потым яго некалькі разоў судзілі па ч.2 арт.19.11 КоАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Затым мужчыну змясцілі пад варту.

Цяпер пракуратура заявіла, што накіравала ў суд крымінальную справу ў адносінах да 38-гадовага берасцейца. Пад абставіны справы падыходзіць справа Сцяпанава. Паводле пракуратуры, ў сакавіку 2022 года чат быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а ў канцы лістапада 2022 прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Дзмітрый як адміністратар чату нібыта «схіляў да экстрэмісцкай дзейнасці» ўдзельнікаў суполкі, «дапускаў» каб іншыя абражалі прадстаўнікоў улады, не перашкаджаў змяшчэнню ў чаце «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэтае ўсё кваліфікавана па ч.1 арт.361-1 Крымінальнага кодэксу (Стварэнне або кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем). Чакаць суд Дзмітрыя пакінулі пад вартай.
Made on
Tilda