Навіны

Першыя «экстрэмісцкія фармаванні» Берасцейшчыны

У адпаведны спіс уключылі 2 тэлеграм-чата вобласці


24 лістапада 2022 года абнавіўся спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў». Цяпер там ужо 102 фармавання, усе — беларускія ініцыатывы. Але ж толькі сёння ў пералік уключылі такія, якія цалкам адносяцца да Берасцейскай вобласці:
  • «ГОБК» — «група грамадзян аб'яднаных, у тым ліку, тэлеграм-каналам "ГОБК"»
  • «Жыве Лунінец!» — «група грамадзян аб'яднаных, у тым ліку, тэлеграм-чатам "Жыве Лунінец!"»

Цікава, што для «ГОБК» прыводзіцца спасылка, якая вядзе не на канал, але тэлеграм-чат.

Скрыншот з пазіцыямі №100 і №102 са спісу «экстрэмісцкіх фармаванняў»

Даведка: «ГОБК» — гэта назва адной вуліцы горада Берасця. У 2020 годзе у мэсэнджэры Telegram з'явілася шмат дваравых чатаў і, відаць, «ГОБК» стаў адным з такіх (дата стварэння чату 6 верасня 2020). А Лунінец — гэта адзін з раённых цэнтраў Берасцейскай вобласці.

У абодвух выпадках прычынай для ўключэння ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» пазначана «рашэнне Міністэрства Ўнутраных Спраў ад 24.11.2022».

Раней, нагадаем, у спіс уключылі некаторыя беларускія незалежныя медыя, а таксама незалежны прафсаюз РЭП (у Берасці была філія прафсаюзу, але ж кіраўніцу Зінаіду Міхнюк асудзілі да калоніі за нібыта публічную абразу Лукашэнкі).
Made on
Tilda