Мясцовыя жыхары: «Атрымоўваецца, падманулі жыхароў прыватнага сектара»
Днямі Палессежылбуд прадставіў «абноўленную канцэпцыю ЖК "Новая Дварцовая"». Год таму праводзілася грамадскае абмеркаванне праекта, але тады ён выглядаў зусім інакш: прапаноўвалася два 18-павярховых дома на прыблізна 250 кватэр. І жыхары дамоў побач выказваліся супраць шматпавярховікаў.
Рэч у тым, што гэты ЖК прапануюць пабудаваць фактычна сярод прыватнага сектара з вузкімі вуліцамі. Гаворка пра кавалак Берасця паміж вуліцамі Дварцовая, Калініна, Войкава, Фруктовая. Інфраструктура гэтых ваколіц проста не разлічана на з'яўленне тут шматпавярховікаў, выказваліся жыхары прыватнага сектара.
Таму Палессежылбуд падчас леташніх грамадскіх абмеркаванняў нават пайшоў на саступкі і прапанаваў замяніць два 18-павярховіка на тры 9-павярховіка. Ход гэтых абмеркаванняў нагадалі мясцовыя жыхары ў сацсетках.
Але ў новай канцэпцыі аказалася не тры, а шэсць 9-павярховікаў. Разлічаны яны на 263 кватэры разам.

Вось як адрэагавалі на гэта жыхары закранутага мікрараёна:
«Обманули частный сектор по соседству: при встрече с жителями частного сектора с представителями Полесьежилстроя и местными властями обещали 3 9-девятиэтажки, а сейчас 6. А как улицы, рассчитанные на частный сектор выдержат транспортный поток после строительства? Сейчас, в час пик, сплошной поток транспорта. Улицы узкие, без тротуаров, да и из-за узких улиц их не возможно установить в этом районе. Как жить в таких условиях жителям частного сектора?»
Таксама мясцовыя заўважаюць:
«Общественное обсуждение провели только по первоначальному плану, по которому было коллективное письмо местных жителей против многоэтажной застройки, согласны были только на малоэтажную застройку. Но никто не прислушался к нашему мнению. Формально можно было провести общественное обсуждение о строительстве одноэтажного дома, а потом построить 6 9-этажных домов, и все будет правильно. Где общественное обсуждение нового проекта?»
Вядома, забудоўшчыку выгадна пабудаваць як мага больш квадратных метраў жылля для продажу. І таму добра, што мясцовыя жыхары адстойваюць свае інтарэсы, і інтэрасы свайго мікрараёна. У тым ліку выказваюць сваё меркаванне ў публічнай прасторы.
Застаецца, каб гарадскія ўлады прыслухаліся да тых, хто найбольш ведае пра рэальныя абмежаванні гарадской інфарструктуры — да мясцовых жыхароў. Бо ім яшчэ тут жыць.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Застаецца, каб гарадскія ўлады прыслухаліся да тых, хто найбольш ведае пра рэальныя абмежаванні гарадской інфарструктуры — да мясцовых жыхароў. Бо ім яшчэ тут жыць.
Чытайце таксама:
- 10 млн рублёў за права забудаваць у Берасці шматпавярховікамі 28 га. Сёння там амаль толькі дрэвы ды вада
- В Бресте хотят построить еще один асфальтобетонный завод. К проекту есть вопросы у экологов
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна