Навіны

10 млн рублёў за права забудаваць у Берасці шматпавярховікамі 28 га

Сёння там амаль толькі дрэвы ды вада
Злева: чырвоным пазначана зямля для аўкцыёну (выява з сайта bgcn.by). Справа: выгляд са спадарожніка гэтага ж кавалку зямлі (выкарастаны скрыншот Яндэкс-карт)
Як паведамляе Wikidom, адбыўся аўкцыён на права забудаваць 28 га ля вуліцы Цаглянай у Берасці. Пераможцам аказаўся «Палессежылбуд» («Полесьежилстрой»). Забудоўшчык пагадзіўся заплаціць 10 млн беларускіх рублёў.

Гэтыя 28 га ляжаць паміж мікрараёнамі Гершоны і Паўднёвы. Сёння там — спрэс дрэвы ды сажалкі. Але згодна з дакументамі гарвыканкама, зямля адведзена пад «шматкватэрныя жытловыя дамы» ды «аб'екты грамадскага прызначэння».
Фота з гэтага кавалка зямлі. Крыніца здымка: wikidom.by
А яшчэ на стадыі, калі толькі з'явілася абвестка пра аўкцыён, некаторыя берасцейцы выказвалі незадаволенасць, што можна знікнуць з мапы горада зялёны кавалак зямлі.
Каментары ў Threads пад навіной пра абвяшчэнне гэтага аўкцыён
Made on
Tilda