Навіны

У Берасцейскай вобласці стала больш за 250 палітвязняў

Сумны "юбілей"


3 лістапада 2022 года праваабарончая супольнасць прызнала чарговых людзей палітзняволенымі. Сярод іх было 4 жыхара Берасцейшчыны. На той момант, па нашых падліках, у вобласці стала 250 чалавек, зняволенне якіх звязана з палітычным пераследам.

Праз два дні праваабаронцы прызналі яшчэ людзей палітвязнямі. Такім чынам, у нашай вобласці стала ўжо 253 чалавека, якія лічацца палітычнымі зняволеннымі.

Нагадаем, што лічбу 200 палітвязняў Берасцейская вобласць здабыла год таму, у лістападзе 2021 года. Апошнія месяцы (лета-восень 2022 года) ў вобласці была каля 240—245 палітвязняў. Хтосьці набываў гэткі статус, а нехта страчаў яго — звычайна праз тое, што чалавек цалкам адбыў тэрмін і яго зняволянне скончвалася. Але ж зараз колькасць палітвязняў вобласці перакрочыла чарговую ступень.
Made on
Tilda