Навіны

Акцыя беларусаў у Варшаве

У чаканні візіта Коўла
30 жніўня 2026 года ў Варшаве адбылася чарговая акцыя, прысвечаная Дню Незалежнасці ў Беларусі, а таксама палітвязням і беларускім героям вайны ва Украіне, якія ахвяруюць сваім здароўем і жыццём дзеля свабоды Украіны і Беларусі.

Акцыю распачаў арганізатар, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў. Ён распавёў пра тое, што Дзень Незалежнасці 25 жніўня 1991 года было зацверджаны ў Канстытуцыі РБ дэпутатамі Вярхоўнага Савета XII склікання. Потым адменены Лукашэнкам і перанесены на 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінска. Што выклікае шок: як можна лічыць Днём Незалежнасці дзень, калі частка Беларусі яшчэ была пад немцамі.

Таксама была выказана салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, якія захоплены рэжымам. Ушанавалі хвілінай маўчання забітых у Беларусі і ва Украіне беларусаў. Адправілі пасланне падтрымкі цяжка параненаму ў баях за Украіну Аляксандру Лахвічу, які тут жа падзякаваў і паведаміў, што пайшоў на папраўку. Павіншавалі з днём народзінаў тых, у каго ён быў учора і будзе сёння, у тым ліку і Самаго, пажадалі яму дажыць да суда і астаткі сваіх дзён правесці ў камеры.

Выступоўцы выказалі спадзяванні на візіт амерыканскага пасланніка Джона Коўла ў Беларусь з тым, каб убачыць на волі ўсіх нашых палонных рэжыму.

Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам для будучай гісторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda