Навіны

Новая справа палітвязня Уладзіміра Гундара

Раней баранавіцкага актывіста асудзілі да 18 год зняволення

Уладзімір Гундар падчас суду па «справе Аўтуховіча»

На палітвязня з Баранавічаў Уладзіміра Гундара заведзена новая крымінальная справа па арт.369 Крымінальнага кодэкса за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка падчас судовага працэсу.
«Гэта адбылося, пэўна, тады, калі Уладзіміра прынеслі на працэс распранутым. Ён нешта крычаў, але неразборліва», — пракаментавала прысутная на тым судовым паседжанні жонка Гундара Алена Гундар.

Нагадаем, што Уладзімір — чалавек з інваліднасцю 2 групы (няма нагі) — выказваў пратэст, што перад кожным заходам, дзе іх судзілі, усіх з групы Аўтуховіча распраналі і адзенне прасвечвалі праз рэнтген-апарат.

Паводле Алены, Гундар адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе. Пакаранне па гэтым артыкуле да трох гадоў зняволення. Але яно наўрад ці паўздзейнічае на асноўны тэрмін па справе «групы Аўтуховіча» — 18 гадоў у калоніі строгага рэжыму за нібыта намер захапіць уладу ў 2020 годзе ўзброеным чынам і нават да ліквідацыі Лукашэнка. А яшчэ раней, 20 мая 2021, Гундар ужо быў асуджаны да 3 год калоніі за нібы гвалт над службовай асобай.

Другую справу па арт.369 КК за аналагічнае злачынства меркавана завялі таксама і на палітвязня, таксама фігуранта «справы Аўтуховіча», Паўла Рэзановіча.

Чытайце далей:
2022-12-27 16:49