Навіны

Палітвязня Уладзіміра Гундара ў чарговы раз пазбавілі прадуктовай перадачы

Уладзімір Гундар да зняволення
Як стала вядома берасцейскай «Вясне» ад дасведчанай крыніцы, баранавіцкі палітзняволены Уладзімір Гундар у чарговы раз застаецца без перадачы. Папярэдняя забарона была яшчэ ў бабруйскай калоніі. Яна павінна была скончыцца 24 верасня 2024 года. Але цяпер новае пазбаўленне. Прытым, што на турэмным рэжыме дазваляецца ўсяго толькі 1 перадача (альбо пасылка) на год!

Хаця Уладзімір, па яго словах, сядзіць ніжэй травы, цішэй вады, таму не ведае нават, за што пазбавілі.

Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар быў асуджаны па некалькіх палітычных справах, агулам пакараны 20 гадамі калоніі. З кастрычніка 2023 года знаходзіцца ў крытай магілёўскай турме №4.
Made on
Tilda