Муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў у сваім Фэйсбуку, што жанчыну ў калоніі №24 змясцілі ў ШІЗА. 10 содняў пакарання Паліна ўжо адбыла, але ж застаецца яшчэ 10 содняў.
Нагадаем, што да гэтага жанчына адбывала тэрмін у гомельскай калоніі №4, і яе там неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Спачатку ёй прысудзілі 2 гады калоніі за тое, што ад Паліны пацярпелі ажно 7 міліцыянтаў падчас аднаго вобшуку ў яе сям'і. Потым за нібыта шматлікія парушэнні ў калоніі дадалі яшчэ 1 год зняволення.