«На жаль, цуду не адбылося, Паліне прыйдзецца адбыць яшчэ адзін год зняволення. Нядаўна атрымаў ад яе ліст, мая жонка трымацца годна, прысуд успрыняла з усмешкай, яна дзякуе ўсім за падтрымку, і кажа, што толькі наша поўная перамога вызваліць яе і астатніх палітвязняў», — сказаў «Белсату» муж Паліны Андрэй Шарэнда.
Нагадаем, што першапачаткова Паліну асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі. Паводле таго абвінавачвання, ад жанчыны пацярпелі ажно 7 міліцыянтаў падчас аднаго вобшуку ў яе сям'і.
Потым жанчыну накіравалі у гомельскую калонію. Там Паліну неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым асудзілі за нібыта шматлікія парушэнні парадку калоніі. Згодна з тым, другім выракам, берасцейская актывістка мусіць правесці за кратамі не 2, а 3 гады.