Навіны

Беларусы Варшавы сабраліся ў нядзелю на акцыю

Ксёндз Барок выступіў там з прапановай
Варшава, 30 чэрвеня 2024 года. Фота Берасцейскай «Вясны»
Трэба прызнаць Беларусь акупаванай, а палітвязняў палоннымі. Такая думка была агучана на акцыі ў Варшаве 30 чэрвеня 2024 г. ксяндзом Вячаславам Барком.

— Іншага выхаду, як паказалі прайшоўшыя 4 гады, няма, — сказаў ксёндз Барок.

У Варшаве Тыдзень супраць катаванняў завяршыўся акцыяй супраць катаванняў. Была моцная спякота, людзей прыйшло не так шмат, але людзі шмат гаварылі пра той страшны генацыд, які стварыў рэжым Лукашэнкі ў Беларусі. Выступалі тыя, хто сам прайшоў праз пекла няволі.

Вызваленне ўкраінцаў з беларускага палону — гэта ёсць прыклад таго, што беларусы не змаглі нічога зрабіць для сваіх, а сітуацыя пастаянна толькі пагаршаецца ў межах беспакаранасці рэжыму. Паводле ксяндза Барка, тых, каго каліноўцы бяруць у палон, трэба мяняць на беларускіх палітвязняў. Гэта пакуль адзіны дзейсны выхад, іншых проста няма. Абмен чалавека на чалавека маральна апраўданы.

Канешне, удзельнікі акцыі выказалі шкадаванне, што прыйшло мала людзей. Паводле выступоўцаў, гэта адзінае, што мы можам зараз рабіць. Бо калі мы не будзем думаць пра тых, хто зараз моцна пакутуе, каго ўвесь час катуюць, то мы перастанем быць людзьмі. Ім у няволі ў 100 разоў цяжэй.

Традыцыйна акцыя скончылася агульным здымкам.
Made on
Tilda