Навіны

Грамадзянку Украіны, якую асудзілі ў Берасці, вызвалілі па абмену

У Беларусі яна мела статус палітзняволенай
Кацярына Бруханава. Фота з на сёння заблакаванага профіля «Укантакце»
Кацярына Бруханава была вызвалена ў межах абмена пры ўдзеле Ватыкану і вярнулася ва Ўкраіну. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Усяго ў межах гэтага абмену было вызвалена 5 украінцаў, цывільных асоб, якія былі пазбаўлены волі ў Беларусі.

Нагадаем, што Кацярына Бруханава жыла ў Беларусі з 2016 года. Была затрымана ў ліпені 2023 года пры праходжанні мяжы. Ад яе тады запатрабавалі на праверку тэлефон, і там знайшлі, што ў сакавіку 2022 года дзяўчына дасылала 2 відэа беларускаму выданню «Зеркала». На тых відэа было перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі пад Менскам, відэа дзяўчына зняла самастойна. За гэтае беларускі суд асудзіў да 2.5 гадоў калоніі па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Made on
Tilda