Як у спецвыпраўленчых установах Беларусі разлічваюцца за працу
2 з невялічкім рублі пасля вызвалення з калоніі
Былы палітвязень адной з беларускіх калоній, вызвалены 4 месяцы таму, на навагоднія святы атрымаў канчатковы разлік за працу, так бы мовіць матэр'яльную падтрымку аж у 2.29 рублі.
Хаця ў калоніях на прамысловай зоне вырабляюцца сур'ёзныя рэчы. Напрыклад, кухні і кухонная мэбля, вокны, дзверы, упрыгожванні, вязанкі дроў у замежжа і г.д. І цана гэтым рэчам на выхадзе зусім не маленькая. Цяпер, праўда, з-за санкцый выконваюцца заказы Міністэрства абароны, але таксама не за паўцаны. А месячны заробак за выраб прадукцыі зняволеным ад 4 да 10 рублёў. Вышэй толькі нешматлікім спецыялістам і прыбліжаным да адміністрацыі ўстановы. Уявіце сабе сабекошт прадукцыі і даход. Пры гэтым на быце і харчаванні зняволеных гэты даход не адбіваецца.
А ў вязняў дома застаюцца дзеці і сем'і. З якімі гэтымі заробкамі не падзелішся. А наадварот сям'і трэба дзяліцца сваімі мізэрнымі даходамі, каб неяк падтрымаць у цяжкіх умовах сваіх родных. Спецыяльна не называем ні прозвішча «шчасліўчыка», якога адваленая сума будзе чакаць у паштовым аддзяленні цэлы месяц, ні калоніі, бо гэта распаўсюджаная практыка ва ўсіх беларускіх месцах зняволення.