Навіны

Усё для арміі, для асуджаных рэшту

У калоніях пачаліся праблемы з адзеннем

Калаж: берасцейская «Вясна»

Як стала вядома з надзейных крыніц, у шклоўскай калоніі № 17 з мая месяца 2022 года ва ўсю моц запрацаваў швейны цэх. Асуджаныя толькі гэтага цэху працуюць у дзве змены. Яны выконваюць вялізны заказ Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Шыюць вайсковую форму і атрыбуты да яе, а таксама пасцельную бялізну.

Затое стала не хапаць адзення самім асуджаным. Не хапае рубашак, маек, перасталі выдаваць нацельную бялізну. Затое армія будзе адзета па поўнай.

Як мы ўжо паведамлялі, неякасны абутак выдавалі да санкцый на год, цяпер жа — на два.

Як бачым, санкцыі і вайна ва Украіне прывялі да значнага пагаршэння і без таго жорсткіх умоў жыцця беларускіх асуджаных.
Made on
Tilda