![](https://static.tildacdn.com/tild3930-6537-4532-b835-626566663135/_wide.png)
Ірына Прыгава — 57-гадовая жыхарка Берасця. Была асуджана да 1 года 6 месяцаў калоніі за развешванне бчб-сцяжкоў, жоўта-блакітных стужак, а таксама пратэстныя ды антываенныя надпісы на будынках. Гэтае кваліфікавалі па трох крымінальных артыкулах: арт.341 (Псаванне маёмасці), ч.1 арт.339 (Хуліганства), ч.1 і ч.2 арт.368 (Абраза Лукашэнкі).
Ды, як стала вядома берасцейскай «Вясне», з канца кастрычніка 2022 года жанчына знаходзіцца ў гомельскай калоніі (папраўчая калонія №4). Нагадаем, што Ірыну затрымалі задоўга да суду, яшчэ ў сакавіку-2022. Суд прайшоў толькі ў жніўні. У берасцейскім СІЗА жанчыне блакавалі ліставанне.
Чытаць далей: