Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», 21 студзеня 2023 года выйшаў з бабруйскай калоніі Давід Збаранскі. Хлопца затрымалі, калі яму было яшчэ толькі 17 год. Гэта здарылася 30 лістапада 2020 года адразу пасля таго, як Давід вярнуўся з Польшчы.
Хлопец у 2020 годзе паступіў у люблінскі ўніверсітэт (Польшча) на факультэт турызма. Праз каранавірус, навучанне праходзіла ў анлайн-рэжыме, таму Давід у канцы лістапада прыехаў дамоў, дзе яго затрымалі. Падставай для затрымання (а потым і крымінальнай справы) стаў удзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Следства (як і пракуратура, як і суд) кваліфікавалі тыя падзеі як масавыя беспарадкі, а пратэстоўцаў судзілі па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу. Мінімальнае пакаранне па гэтаму артыкулу — 3 гады калоніі. Менавіта столькі і прысудзілі хлопцу.
Чытайце таксама:
За час знаходжання за кратамі ажаніўся.
Давід першы палітзняволены, які цалкам адбыў пакаранне па гэтай справе. Раней за Давіда з калоніі выйшаў толькі Максім Шатохін, але ж Шатохіну (пасля 1 года і 2 месяцаў зняволення) змянілі пакаранне на «хатнюю хімію», якую ён адбывае па сённяшні дзень. Агулам па справе за берасцейскія падзеі 10.08.2020 было асуджана 66 чалавек.
Чытайце таксама (знешняя спасылка):