Навіны

-1 палітвязень: перавялі на "хатнюю хімію" 18-гадовага Максіма Шатохіна!


Максім Шатохін — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў Брэсце. На той момант Максім быў непоўнагадовы.

12 жніўня 2021 года суддзя Ленінскага раёна г. Брэста Святаслаў Каліна прысудзіў Шатохіну 3 гады пазбаўлення волі.

Пакаранне Максім адбываў у выхаваўчай калоніі №2, а ўчора яго перавялі на "хатнюю хімію".
Made on
Tilda