18-гадовы палітзняволены з Берасця ажаніўся наўпрост у калоніі
Як стала вядома берасцейскай "Вясне", Давід Збаранскі 13.04.2022 ажаніўся ў бабруйскай калоніі. У гэтай установе хлопец адбывае трохгадовы тэрмін, які яму прызначылі з-за ўдзелу ў акцыі пратэста 10 жніўня 2020 года (суд палічыў падзеі таго дня ў Берасці "масавымі беспарадкамі"). Нагадаем, што на момант жнівеньскіх падзей Давіду было 17 год.
Пра маладую вядома, што завуць яе Аліна, ды з Давідам яны пазнаёміліся яшчэ да яго пападання ў няволю. А прапанову стаць жонкай палітвязень высказаў падчас іх спаткання яшчэ ў СІЗА (дзе абставіны былі не вельмі інтымныя, бо прыходзілася размаўляць праз шкло і тэлефон, а побач спаткаліся яшчэ 6 чалавек, ды назіраў у тым жа памяшканні працаўнік ізалятару).
Тым не менш, Давід і Аліна паспяхова ажаніліся некалькі дзён таму. Ад берасцейскай "Вясны" жадаем шчасця маладым! ❤️