Яна сястра былога палітвязня
Як паведамляе «Отдел Заступничества МСЦ ЕХБ», Наталля Бандарук была затрымана 9 чэрвеня 2026 ды змешчана ў берасцейскі ІЧУ. Нагодай для гэтага стала тое, што на Вялікдзень 12.04.2026 яна стаяла на вул.Савецкай у Берасці ды распавядала мінакам пра Хрыста.
Як звяртае ўвагу баптысцкая арганізацыя, да Наталлі 2 месяцы не было ніякіх прэтензій з боку ўладаў. Але на 9 чэрвеня яе выклікаў участковы і абвінаваціў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Наталля паспела паведаміць пра затрыманне бацькам, а таксама што ўчастковы капітан міліцыі Вайтко яе запужваў, прымушаў назваць імёны іншых вернікаў, якія ў той дзень непадалёк ад Наталлі займаліся той жа дзейнасцю.
Таксама ўчастковы Вайтко, паводле таго ж паведамлення, заявіў што Наталля мусіць «кормить клопов в камере» за сваю ўпартасць.
Нагадаем, што 23-гадовая Наталля Бандарук — родная сястра экс-палітвязня Даніла Бандарука, які адбыў 5 гадоў калоніі за пратэсты 2020 года.
Абноўлена 12.06.2026: як увечары паведаміў той жа «Отдел Заступничества МСЦ ЕХБ», 11 чэрвеня Наталлю вызвалілі. Але прысудзілі штраф на 225 рублёў (5 б.в.).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- У Маларыце суд аштрафаваў баптысцкага пастара за тое, што той правёў абрад хрышчэння для 9 людзей
- Двух каталіцкіх святароў пазбавілася Берасцейская вобласць праз рашэнне ўладаў. «Ёсць прыкметы парушэння права на свабоду веравызнання», каментуе юрыст-праваабаронца