«Ёсць прыкметы парушэння права на свабоду веравызнання», каментуе юрыст-праваабаронца
Што здарылася?
8 сакавіка 2026 года адразу 6 каталіцкіх парафій у Берасцейскай вобласці засталіся без сваіх святароў. У гэты дзень вернікі развіталіся з Адамам Страчынскім і Паўлам Кручэкам. Гэта польскія каталіцкія святары, якія служылі больш за 10 гадоў у Берасцейскай вобласці. Сваю душпастырскую дзейнасць у Беларусі яны не могуць працягваць: беларускі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў не працягнуў святарам адпаведны дазвол. Без гэтых дазволаў святары-замежнікі не могуць легальна ажыццяўляць сваю дзейнасць у Беларусі.
У выніку адразу 6 парафій у трох раёнах (Драгічынскім, Янаўскім і Івацэвіцкім) засталіся без святароў. Для разумення маштабу: ўсяго ў Берасцейскай вобласці 67 каталіцкіх парафій.
Ардынарый Антоні Дзям'янка звярнуўся да вернікаў закранутых парафій:
«Сёння мы перажываем такі перыяд, калі не хапае мясцовых душпастыраў. [...] Шматгадовы пробашч ад'язджае з вашых парафій не па сваёй волі. Гэта боль для ўсіх нас».

Па стане на 11.03.2026 Страчынскі і Кручэк ужо з'ехалі з Беларусі.
Чаму гэта праблема
Па апошніх дадзеных, прадстаўленых на сайце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, на 01.01.2024 у Беларусі сярод 451 каталіцкіх святароў было 56 замежнікаў. З гадамі адсотак замежнікаў сярод святароў-каталікоў у РБ зніжаецца: так, яшчэ ў 2006 годзе налічвалася каля 250 святароў-каталікоў, з іх палова былі замежнымі грамадзянамі (ў асноўным з Польшчы). З часам колькасць каталіцкіх святароў у краіне паступова расце дзякуючы таму, што сваіх пробашчаў выхоўвалі беларускія семінарыі. І паступова ж зніжаецца колькасць каталіцкіх святароў-замежнікаў.
Але нават з улікам таго, што ў апошнія гады сітуацыі пакрысе паляпшалася ў плане колькасці святароў, сярод каталіцкіх святароў у Беларусі усё роўна існуе сталы недахоп кадраў.
Таму сітуацыя, што адзін каталіцкі святар вымушаны служыць адразу ў дзвюх-трох парафіях, з'яўляецца не адзінкавай у Беларусі. І пазбаўленне каталіцкай супольнасці святара можа быць ударам адразу па некалькіх парафіях.

Тлумачэнні ўладаў
Нарвежская праваабарончая арганізацыя Forum 18, якая спецыялізуецца на маніторынгу забеспячэння права на свабоду веравызнання, 11.03.2026 накіравала пытанні прадстаўнікам беларускай улады, каб даведацца прычыны, чаму Адам Страчынскі і Паўлам Кручэк не атрымалі новых дазволаў на служэнне.
Андрэй Араеў з аддзела рэлігій Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў 11.03.2026 адказаў па тэлефоне арганізацыі: «Каментароў не даю», пасля чаго палажыў слухаўку.
Ірына Захарэвіч, намесніца кіраўніка па ідэалагічнай справе Берасцейскага аблвыканкаму, таксама адмовілася каментаваць вымушаны ад'езд святароў і настойвала, што такія пытанні трэба накіроўваць у Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій у Менск.

Такім чынам, тлумачэнняў ад беларускіх уладаў няма, чаму Кручэк і Страчынскі раптоўна пазбавіліся права служыць беларускім вернікам.
Аналіз сітуацыі ад беларускага праваабаронцы
Праваабаронца-юрыст Аляксандр па нашым запыце вывучыў абставіны гэтай справы і прыйшоў да высновы, што тут можа мець месца парушэнне права на свабоду веравызнання.
Далей прывядзем аналіз юрыста цалкам.
Далей прывядзем аналіз юрыста цалкам.
Сітуацыя з непрацягненнем дазволаў ксяндзу Паўлу і ксяндзу Адаму — гэта прыклад таго, як адміністрацыйныя рычагі выкарыстоўваюцца для ціску на рэлігійную супольнасць. Калі мы разглядаем гэта праз прызму правоў чалавека, варта звярнуць увагу на некалькі ключавых аспектаў.
1. Калектыўны аспект свабоды веравызнання
Згодна з міжнароднымі стандартамі (артыкул 18 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах), права на свабоду веравызнання ўключае права вызнаваць сваю рэлігію як аднаасобна, так і сумесна з іншымі.
Калі дзяржава без тлумачэння прычын выдаляе святара, яна не проста высылае іншаземца — яна пазбаўляе вернікаў мажлівасці рэалізоўваць сваё права на набажэнствы і таінствы. У сітуацыі, калі шэсць парафій застаюцца без пастыра, мы бачым прамое перашкоджанне рэлігійнаму жыццю цэлых супольнасцяў.
2. Дыскрымінацыйны характар «кадравай палітыкі» дзяржавы
Беларускае заканадаўства аб рэлігіі вельмі жорстка рэгулюе запрашэнне замежных святароў. Упаўнаважаны па справах рэлігій валодае амаль неабмежаванай уладай: ён можа забараніць служэнне без тлумачэння прычын.
Ва ўмовах дэфіцыта кадраў сярод каталіцкіх святароў, калі дзяржава ведае пра гэты дэфіцыт і штучна яго паглыбляе праз высылку шматгадовых душпастыраў — гэта можна разглядаць як наўмыснае стварэнне перашкод вернікам-каталікам.
Адначасова варта звярнуць увагу на адсутнасць празрыстасці: адмова ў працягу дазволу без канкрэтных правапарушэнняў з боку святароў выглядае як адвольнае рашэнне, што не дапушчальна ў прававой дзяржаве.
3. Парушэнне аўтаноміі рэлігійных арганізацый
Рэлігійныя арганізацыі павінны мець права самастойна выбіраць сабе персанал і кіраўніцтва. Калі дзяржава вырашае за біскупа, хто можа служыць, а хто не — гэта грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы касцёла.
Высновы
У дадзенай сітуацыі ёсць відавочныя прыкметы парушэння права на свабоду веравызнання. Дзяржава стварае штучныя перашкоды для рэлігійнай практыкі, маніпулюючы заканадаўствам аб замежных грамадзянах. Гэта вядзе да дыскрымінацыі каталіцкай меншасці, якая пазбаўляецца доступу да пастырскай апекі.