Навіны

34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілаваны адным днём

19 сакавіка 2026 года пасля перамоў з дэлегацыяй ЗША, беларускія ўлады абвясцілі пра памілаванне 250 рэпрэсаваных. 15 з іх адразу выслалі ў Літву. Адпаведна, астатнім 235 дазволілі застацца ў краіне.

Мы праверылі спісы праваабаронцаў і сабралі тут, якіх рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілавалі такім чынам. І налічылі 34 асоб.

Пачнем пералік з тых трох, каго выслалі ў Літву, хаця яны грамадзяне РБ:
Казлянка Аляксандр
Маўшук Сяргей
Шпетны Павел

Яшчэ 29 палітвязняў з Берасцейскай вобласці, відаць па ўсім, вызвалілі ды дазволілі застацца ў Беларусі:
Амельянюк Станіслаў
Андрашчук Андрэй
Бялькевіч Яўген
Буневіч Мікалай
Вахлакоў Павел
Галалюк Мікалай
Жыгар Наталля
Зелянко Алег
Зініч Сяргей
Калуеў Ігар
Кінеў Алег
Клачко Ігар
Кароль Мікалай
Кузаўка Ігар
Лагвіновіч Сяргей
Лескавец Надзея
Леўша Максім
Ліцвінка Сяргей
Максімчук Віталь
Петручук Віталь
Сахарчук Валерый
Сіцько Яўген
Супрунюк Алег
Сычугоў Вадзім
Трухан Дзмітрый
Хітрык Павел
Шаціловіч Сяргей
Шыла Альберт
Шумілаў Ігар

І яшчэ 2 рэпрэсаваных вобласці, па дадзеных праваабаронцаў, адбывалі «хатнюю хімію» (і таму на момант памілавання ўжо не былі ў спісе палітвязняў — хаця мелі статус экс-палітвязняў, бо да суду сядзелі ў СІЗА). Гаворка пра:
Царук Дзмітрый
Шумскі Павел

Заўвага: гэты артыкул быў зменены пасля публікацыі: мы дадалі да памілаваных імя Надзеі Лескавец і Валерыя Сахарчука.

2026-03-20 10:55