Сабралі ў адным месцы імёны тых палітвязняў з Берасцейскай вобласці, каго вызвалілі 13 снежня 2025 (іх адразу дэпартавалі ва Украіну):
Варановіч Ігар — берасцеец. У 2024 годзе яго асудзілі за берасцейскія пратэсты жніўня 2020 года.
Галуза Раман — ураджэнец Жабінкі. 9 гадоў пражыў у Польшчы, летам 2022 года вярнуўся на радзіму і быў затрыманы. Пазней яго асудзілі за "здраду дзяржаве" (ў чым была сутнасць абвінавачванняў — невядома). Вядома, што Раман апроч беларускага, мае грамадзянства Польшчы.
Герман Аляксей — жыхар Баранавічаў. У 2024 годзе асуджаны па 5 палітычных артыкулах на 5 гадоў калоніі і вялізны штраф.
Гіра Віталь — берасцеец. У 2024 годзе асуджаны за берасцейскія пратэсты жніўня-2020.
Гнаук Алена — з Пружанскага раёну. З 2020 года яе асудзілі ажно па 4 разы па палітычных крымінальных справах. Першы раз па "карагоднай" справе (за мірную акцыю пратэста, якая адбылася 13 верасня 2020 у Берасці). Потым за "публічную абразу" Лукашэнкі (за тое, што падчас 1-га суду Гнаук назвала таго "не зусім псіхічна здаровым чалавекам"). Потым за пасты ў Facebook і Instagram, дзе Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі, яе адправілі ў калонію. Чацвёртай справай супраць Алены стала справа па арт.411 за нібы "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі", тады тэрмін жанчыне працягнулі на яшчэ 1 год.
Дзясяцік Ала — жыхарка Берасця. Яе затрымалі напачатку 2024 года і асудзілі ажно па 6 палітычных артыкулах. Атрымала 3 гады калоніі.
Іванін Валерый — жыхар Баранавічаў. Затрыманы сёлета. Быў асуджаны па 2 палітычных артыкулах.
Ільюкевіч Ігар — настаўнік фізкультуры з Баранавічаў. У 2024 годзе асуджаны па 4 палітычных артыкулах да калоніі.
Капліч Аляксей — з Лунінецкага раёну. Быў затрыманы 18-гадовым. Мяркуючы па артыкулу, хлопца асудзілі да спробу далучыцца да добраахвотнікаў на баку Украіны.
Краўчук Аляксандр — з Кобрынскага раёну. Мужчыну асудзілі напрыканцы 2024 года і далі 4.5 гады калоніі. Падчас зняволення з-за праблем са здароўем Краўчука нават вывозілі ў бальніцу па-за межамі калоніі.
Курыс Ганна — жыхарка Баранавічаў. Яе асудзілі па 4 палітычных артыкулах.
Ліс Мікалай — жыхар Баранавічаў. Затрыманы сёлета. Быў асуджаны па 1 палітычнаму артыкулу ("Заклікі да санкцый").
Макавей Арцём — мае ўкраінскае грамадзянства, але жыў у Беларусі з 2009 года (з 10-гадовага ўзросту). Перад затрыманнем працаваў у Берасці, Кобрыне дыджэям. Мужчыну затрымалі напачатку 2023 года і абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці". Пазней асудзілі да 6 гадоў калоніі. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Малец Наталля — пенсіянерка з Берасця. Яе судзілі па палітычных крымінальных справах двойчы. Першы раз за тэлеграм-каментар пра Церцеля (старшыню КДБ). Другі раз — за грашовыя пераводы палітвязням (за гэтае далі 3.5 гады калоніі).
Рубец Алег — пінчук. Першапачаткова быў асуджаны за акцыю пратэсту, якая адбылася ў Пінску пасля выбараў 9 жніўня 2020. Потым маладзёну дадалі яшчэ паўтары гады калоніі па арт.411 (за нібы непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Цярэшка Аляксандр — пінчук. Таксама быў асуджаны за пінскія пратэсты, што прайшлі ў горадзе пассля выбараў 9 жніўня 2020. За гэта атрымаў 6.5 гадоў калоніі.
Шымко Таццяна — з Пінска. Жанчыну асудзілі па 2 палітычных артыкулах да 2.5 гадоў калоніі.
Яхімовіч Мікіта — берасцеец. У 2024 годзе асуджаны на 2.5 гады калоніі за берасцейскія пратэсты жніўня-2020.
Нагадаем, што 13 снежня 2025 года беларускія ўлады вызвалілі адразу 123 палітвязня. Частку адразу ж дэпартавалі ў Літву, іншых ва Украіну. Узамен амерыканцы знялі санкцыі з беларускага калію.