33 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілаваны адным днём
19 сакавіка 2026 года пасля перамоў з дэлегацыяй ЗША, беларускія ўлады абвясцілі пра памілаванне 250 рэпрэсаваных. 15 з іх адразу выслалі ў Літву. Адпаведна, астатнім 235 дазволілі застацца ў краіне.
Мы праверылі спісы праваабаронцаў і сабралі тут, якіх рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілавалі такім чынам. І налічылі 33 асоб.
І яшчэ 2 рэпрэсаваных вобласці, па дадзеных праваабаронцаў, адбывалі «хатнюю хімію» (і таму на момант памілавання ўжо не былі ў спісе палітвязняў — хаця мелі статус экс-палітвязняў, бо да суду сядзелі ў СІЗА). Гаворка пра: Царук Дзмітрый Шумскі Павел
Заўвага: гэты артыкул быў зменены пасля публікацыі: мы дадалі да памілаваных імя Надзеі Лескавец.