Як стала вядома берасцейскай «Вясне», былога палітвязня Юру Касцюка 23 кастрычніка 2022 года пераводзяць з пружанскага ізалятара ў баранавіцкі следчы ізалятар (СІЗА №6).
Нагадаем, што Юрый адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня гэтага года выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы. Генпракуратура Расеі вынесла рашэнне аб адмове ў выдачы Юрыя берасцейскім уладам, але ж тыдзень таму яго таемна вывезлі ў Беларусь.