Віталь Чопік — праваабаронца, палітвязень з Берасця. На дадзены момант за кратамі: адбывае 7-гадовы тэрмін за тое, што хадзіў на «палітычныя» суды. Апроч вялікага тэрміну, берасцейцу далі штраф памерам 40 тысяч рублёў. З-за гэтага несправядлівага штрафа, ўлады прымусова прадалі яго кватэру з аўкцыёна.