Мог бы зрабіць шмат што. Бо ён чалавек з разнастайнымі інтарэсамі і здольнасцямі. І ён дакладна варты таго, каб пазнаёміцца з ім бліжэй!
У гэты дзень Віталь мог бы гуляць у футбол
Берасцеец Віталь Чопік шмат гуляў у футбол. Выступаў у розных камандах берасцейскай аматарскай лігі міні-футбола як мінімум у 2014-2020 гадах.
Але сёння Віталь у турме. Яму далі 7 гадоў зняволення за то, што хадзіў у Берасці на палітычныя суды.
Але сёння Віталь у турме. Яму далі 7 гадоў зняволення за то, што хадзіў у Берасці на палітычныя суды.
У гэты дзень Віталь мог бы чытаць кнігі з берасцейскіх бібліятэк
Віталь Чопік вельмі шмат чытаў. Ён меў чытацкі білет ва ўсіх бібліятэках Берасця — і актыўна імі карыстаўся. А яшчэ любіў раіць кнігі для чытання сваім сябрам.
Але ён за кратамі, дзе нават у бібліятэках жорсткая цэнзура.
Але ён за кратамі, дзе нават у бібліятэках жорсткая цэнзура.
У гэты дзень Віталь мог бы яшчэ глыбей даследваць гісторыю Берасця
Віталь Чопік цікавіўся гісторыяй Берасця. Быў частым госцем на мерапрыемствах, што тычыліся мінуўшчыны гэтага горада.
Таксама вядома, што Віталь карыстаўся беларускай мовай. З 2020 года — вельмі часта.
Таксама вядома, што Віталь карыстаўся беларускай мовай. З 2020 года — вельмі часта.
У гэты дзень Віталь мог бы рабіць рамонт у сваёй кватэры
Віталь Чопік меў кватэру ў Берасці на Дуброўцы. У кватэры раней жыла маці, але яна памерла.
Улады арыштавалі кватэру і прадалі з аўкцыёну, пакуль Віталь сядзіць за кратамі.
Улады арыштавалі кватэру і прадалі з аўкцыёну, пакуль Віталь сядзіць за кратамі.
У гэты дзень Віталь мог бы займацца праваабаронай
Віталь Чопік трапіў за краты, бо яму было неабыякава на тых людзей, якіх пасля 2020 года сотнямі судзілі ў Берасці па палітычных справах.
Таму да дня свайго затрымання 5 сакавіка 2024 ён рэгулярна хадзіў у суд, падтрымліваў рэпрэсаваных. Ён менавіта за гэта сёння ў няволі: таму што Віталь хацеў, каб беларусы ведалі, які маштаб рэпрэсій у Берасцейскім рэгіёне.
І з-за гэтага сам стаў адным з палітвязняў.

Даведка: Віталь Чопік быў затрыманы 5 сакавіка 2024 года. Спярша па адміністратыўных артыкулах некалькі разоў «перазатрымліваўся», але хутка яго абвінавацілі па крымінальнай справе. Па інфармацыі берасцейскіх праваабаронцаў, пасля затрымання Віталя моцна збілі, што нават выклікалі хуткую дапамогу. Сілавікі амаль адразу публічна заявілі пра сутнасць прэтэнзій да Віталя: бо ён «сістэматычна хадзіў на суды экстрэмісцкай накіраванасці» (так улады называюць суды над палітвязнямі) і «перадаваў сведчанні пра гэтыя суды за мяжу». Пазней Віталю яшчэ дадалі артыкул за мірны ўдзел у акцыі пратэста, якая праходзіла ў жніўні 2020 года пасля выбараў. У лістападзе 2024 года Чопіку агучылі прысуд: 7 гадоў пазбаўлення волі.