Навіны

На кубку Мелказёрава былі ўдзельнікі, якія нагадалі пра берасцейскага праваабаронцу за кратамі

01.08.2026, Варшава, Польшча. Двое мужчын у цішотках з выявай Віталя Чопіка
1 жніўня 2026 ў Варшаве адбыўся футбольны турнір. Некаторыя з яго ўдзельнікаў былі ў цішоткам з выявамі Віталя Чопіка — палітвязня з Берасця, які вельмі любіць футбол.

Нагадаем, кубак Мелказёрава сёння носіць імя і прысвечаны памяці Мікіты Мелказёрава. Раней турнір праходзіў пад назвай «кубак Івуліна» на знак салідарнасці з рэпрэсаваным Аляксандрам Івуліным. Футбол займаў важнае месца ў жыцці абодвух блогераў.
Віталь Чопік — праваабаронца, палітвязень з Берасця. На дадзены момант за кратамі: адбывае 7-гадовы тэрмін за тое, што хадзіў на «палітычныя» суды. Апроч вялікага тэрміну, берасцейцу далі штраф памерам 40 тысяч рублёў. З-за гэтага несправядлівага штрафа, ўлады прымусова прадалі яго кватэру з аўкцыёна.
Made on
Tilda