Па артыкулу «абраза прэзідэнта»
21 лютага 2023 года баранавіцкая суддзя Аксана Літвінчык разглядала крымінальную справу супраць 28-гадовага палітвязня. Пугач Анатоля Барысавіча затрымалі 13 снежня 2022 года, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. Яму прад'явілі абвінавачванні па ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу і да суду змясцілі пад варту.
Вядома, што ў Пугача ёсць польскі від на жыхарства. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо там у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.
Нягледзячы на стан здароўя Анатоля, 23 студзеня 2023 суддзя Ірына Паўлоўская адмовілася змяніць меру стрымання хаця б на хатні арышт і пакінула Анатоля ў СІЗА.
І, як вынікае з паведамлення прэс-службы Берасцейскага абласнога суду, 21.02.2023 суддзя Літвінчык дала Пугачу 1 год калоніі. Бо, згодна з матэрыяламі справы, Пугач у сацыяльнай сетцы з 25.02.2022 да 18.03.2022 зрабіў некалькі рэпостаў відэа, якія «змяшчаюць абразу А.Лукашэнка» ды «такім чынам прынізіў гонар і годнасць» Лукашэнка.