Навіны

Баранавічы: затрыманы пасля прыезду з-за мяжы анкахворы ўтрымліваецца пад вартай

Суд адмовіў у змене меры стрымання, аргументам стаў... польскі від на жыхарства
У сярэдзіне снежня 2022 года быў затрыманы 28-гадовы Пугач Анатоль Барысавіч. Затрыманне адбылося амаль адразу пасля вяртання мужчыны з Польшчы. Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследванне: у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.

Спачатку мужчыну асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) да арышту. Але ж яшчэ да канца гэтага арышту яму прад'явілі абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі, і змясцілі пад варту.

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», 23.01.2023 (калі Анатоль ужо больш за месяц быў у СІЗА-6), адбылося судовае паседжанне. Бок абароны прасіў аб змене меры стрымання. Але ж аргументам супраць гэтага было названа тое, што ў Анатоля Пугача ёсць польскі від на жыхарства — так што суддзя Ірына Паўлоўская адхіліла скаргу, і адмовілася змяніць меру стрымання на хаця б хатні арышт.
Made on
Tilda