Навіны

Вядома дата, калі будуць разглядаць апеляцыйную скаргу на апошні прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: асабісты архіў сям'і Шарэндаў
Прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Паліны Шарэнды-Панасюк ў гомельскім абласным судзе. Працэс адбудзецца 15 снежня 2023 ў 10:30.

Такім чынам палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не пагадзілася са сваім апошнім прысудам па ч.1 арт.411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Нагадаем, што 9 кастрычніка 2023 рэчыцкі суд (Гомельская вобласць) дадаў Паліне яшчэ 1 год калоніі.

Палітзняволеная на дадзены момант знаходзіцца ў гомельскім СІЗА і ёй можна дасылаць маленькія бандэролі і паштовыя пераводы.

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 г. Першапачатковае пакаранне: два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Двойчы гэты тэрмін быў падоўжаны па году. У выніку атрымалася 4 гады.
Made on
Tilda