Навіны

Бяроза: праваабаронца працягвае змагацца за законнасць

І далей падае скаргі па свайму падаткаваму пытанню

Сяржук Русецкі. Крыніца фота: Радыё Рацыя

14 лістапада 2022 года бярозаўскі праваабаронца Сяржук Русецкі падаў скаргі ў галоўнае упраўленне падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў інспекцыю па падатках і зборах па Берасцейскай вобласці. Русецкі просіць даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў інспекцыі па Бярозаўскім раёне, а таксама патлумачыць з прававога пункту гледжання, як маглі «дакументы», якія не маюць юрыдычнай сілы, стаць падставай для налічэння падаткаў.

Акт камеральнай праверкі быў складзены Бярозаўскай падаткавай па нікім не падпісаных дакументах або па дакументах з прозвішчамі без подпісаў. Акрамя гэтага
паколькі электронныя копіі электронных копій дакументаў, на падставе якіх былі складзены названыя акт, змяненні і дапаўненні да яго і само рашэнне па ім, паступілі ў ІМПЗ з УСК,
якое здабыла іх у рамках расследавання адпаведнай узбуджанай крымінальнай справы. Трэба адзначыць, дакументы не прайшлі судовую праверку на прадмет дапушчальнасці, адпаведнасці рэчаіснасці і адноснасці.
Крымінальная справа, у рамках якой дакументы паступілі з УСК ў ІМПЗ па Бярозаўскім раёне, не прайшла праз суд. На дадзены момант яна закрыта.

Барыс Бухель

Паводле юрыста-праваабаронцы Барыса Бухеля, у прававой дзяржаве гэтай справы наогул бы не было.

Паколькі Бярозаўскі суд адмовіў Русецкаму ў яго просьбе адмяніць рашэнне Бярозаўскай падаткавай інспекцыі, то цяжка спадзявацца на станоўчае рашэнне ў вышэйзгаданых структурах. Акрамя гэтага апеляцыйная скарга праваабаронцы знаходзіцца на разглядзе ў Берасцейскім абласным судзе.
Made on
Tilda