Навіны

У Львове адкрылася выстава пра беларускіх палітвязняў. Акцэнт на тых, хто звязан з Украінай ці сядзіць за антываенныя дзеянні

Ёсць і вязні з берасцейшчыны

Калаж: унізе па цэнтру — наведвальнікі выставы 09.08.2022, астатнія фота — частка экспазіцыі.

9 жніўня 2022 года ва ўкраінскім горадзе Львоў адкрылася фотавыстава "Кольори білоруської революції". Пляцоўкай для гэтага стала адна з заляў львоўскага гістарычнага музею.

На сценах залі размясцілі дзясяткі фота беларускіх палітзняволеных. Напрыклад, Канстанціна Байсарава (пінчук, здымаў вайсковую тэхніку), Юрыя Ганцарэвіча (баранавіцкі журналіст, здымаў вайсковую тэхніку), Людмілы Рамановіч (напісала адкрыты антываенны зварот з Маларыты), Аляксандра Загдая (жыхар Баранавічаў, дасылаў дадзеныя пра рух ваенных самалётаў). Усе яны зараз у няволі.

Побач на стылізаваных кратах размясцілі здымкі Сяргея Вайцюка (берасцейца, які хацеў далучыцца да палка Каліноўскага), Дзмітрыя Шувалава (жыхар Баранавічаў, здымаў вайсковую тэхніку), Аляксандра Касумава (зрабіў антываенныя графіці ў Ляхавічах).

У куце з фатаграфіямі украінцаў, якія сядзяць у Беларусі, было і фота Стаса Філімонава (пасядач украінскага грамадзянства, асуджаны да 5 гадоў калоніі з-за акцыі пратэста, якая прайшла 10 жніўня 2020 у Берасці).

Выстава будзе адкрытая да 14 жніўня 2022, падрабязнасці на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку.
Made on
Tilda