Ніякіх скарг нібы не атрымаў, хаця там было на што скардзіцца
14 жніўня 2026 пракуратура паведаміла, што адбыўся выязны прыём Данііла Дзярабіна ў ПК-22 (калонія ў Івацэвіцкім раёне, таксама вядомая як «Воўчыя норы») ды ЛПП-8.
Дзярабін ніякіх скарг на ўмовы не атрымаў, хаця за апошні час у ПК-22:
Нагадаем, што фактычна адміністрацыя калоніі кантралюе, што могуць казаць падчас праверак асуджаныя: супрацоўнікі калоніі прысутнічаюць на ўсіх гутарках са зняволенымі. То бок паскардзіцца так, каб адміністрацыя калоніі пра гэта не даведалася, амаль немагчыма. Таксама ў калоніях фіксаваліся выпадкі, што за скаргі, якія ўсё-ткі перадаваліся навонкі, зняволеных караюць.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Дзярабін ніякіх скарг на ўмовы не атрымаў, хаця за апошні час у ПК-22:
- У красавіку 2026 года адміністрацыя калоніі перашкаджала самаарганізацыі сваякоў вязняў: супрацоўнікі калоніі патрабавалі ад зняволеных перадаць блізкім, каб тыя выдаліліся з адмысловага Viber-чата, хаця чат нават не меў «экстрэмісцкага» статуса.
- У сакавіку 2026 года здзейсніў чарговую — трэцюю — спробу самагубства палітвязень Сцяпан Латыпаў.
- У лютым 2026 года ў маразы -25°C была аварыя ацяплення, з-за якой ацяпленне адсутнічала.
- У студзені 2026 года стала вядома, што Аляксандр Камлёнак з калоніі скардзіўся, што палітвязням не даюць атрымоўваць адукацыю, а яго скаргу ў Мінадукацыі адміністрацыя калоніі не прапускала. Калі ж абыходнымі шляхамі мужчына ўсё-ткі даслаў скаргу ў Мінадукацыі, ў калоніі яго пакаралі.
- У снежні 2025 года аб'яўляў галадоўку палітвязень Сяргей Ботвіч (ён мае патрэбу ў асаблівых леках, і гэтыя лекі сваякам не дазвалялі перадаць).