Хаця ён не ў пераліку «экстрэмісцкага фармавання»
Адміністрацыя івацэвіцкай калоніі №22 «Воўчыя норы» праз вязняў стала патрабаваць, каб іх сваякі выдаліліся з Viber-чата для сваякоў асуджаных. Пра гэта даведаліся праваабаронцы магілёўскай «Вясны».
Гаворка пра чат пад назвай «Вместе проще». Там, як і ў іншых падобных суполках, людзі проста абменьваліся карыснай інфармацыяй пра правілы калоніі і падобнае.
Што цікава, гэты чат не ўвайшоў у пералік «экстрэмісцкага фармавання», як чаты іншых СІЗА і калоній.
Тым не менш, адміністрацыя ПК-22 усё роўна праз ціск на вязняў вырашыла патрабаваць, каб блізкія асуджаных выйшлі з чата.
Раніцай 14 красавіка 2026 Viber-суполка аказалася выдалена. Такім чынам адбыўся яе «самароспуск».
Чытайце далей:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна