Навіны

35 кіламетраў па гарах

Актывісты з Берасця прайшлі 35 кіламетраў у польскіх гарах, і зрабілі гэта ў межах салідарнасці з Віталём Чопікам. Адзін з удзельнікаў шпацыра быў у адмысловай цішотцы з фатаграфіямі Чопіка. Гэта адбылося на выходных 20-21 чэрвеня 2026. Пра гэта напісала ў сацсетках адна беларуска.

Нагадаем, што Віталь Чопік — праваабаронца, палітвязень з Берасця. На дадзены момант за кратамі: адбывае 7-гадовы тэрмін за тое, што хадзіў на «палітычныя» суды. Апроч вялікага тэрміну, берасцейцу далі штраф памерам 40 тысяч рублёў. З-за гэтага несправядлівага штрафа, ўлады прымусова прадалі яго кватэру з аўкцыёна.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-06-23 16:34