Іншыя артыкулы

26 чэрвеня — Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

Крыніца фота: Angel Bena / pexels.com
Гэтая дата закліканая нагадаць пра важнасць выкаранення жорсткага абыходжання і падтрымаць тых, хто сутыкнуўся з гэтым. 26 чэрвеня 1987 года ўступіла ў сілу Канвенцыя ахвяраў катавання, якую ў ліку 174 краін падпісала і Беларусь. «Але гэта не замінае ёй бесчалавечнае абыходжанне і катаванне сваіх жа грамадзян, — гаворыць адзін з першых палітвязняў сучаснай Беларусі Вячаслаў Сіўчык. І гэта ўжо доўжыцца больш 30 гадоў».

Але хутка 6 гадоў, як беларускі рэжым перайшоў усе чырвоныя лініі у гэтым накірунку. Усе ведаюць пра жорсткія катаванні на Акрэсціна, гэта зафіксавана не толькі памяццю і ўспамінамі зняволенымі, але і аўдыё-відэатэхнікай. У арганізацыі Belpol заявілі, што ў Беларусі з 2020 года з палітычных матываў рэпрэсавалі 500 тысяч чалавек. Па ацэнках праваабаронцы і нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, не менш за 100 тысяч беларусаў засталіся ахвярамі рэпрэсій. Паводле яго слоў, у краіне было ўзбуджана больш за дзесяць тысяч «палітычных» крымінальных спраў.

Мы бачым, у якім стане выходзяць палітвязні з турмаў і калоній. Гэта вельмі напамінае тых, каго вызвалялі з фашысцкіх канцлагераў. Па ўспамінах былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, яна правяла за 4.5 гады ў ШІЗА і карцары 270 дзён, а ў ПКТ — 2 гады. Усе, хто сядзеў і не сядзеў, добра ведаюць пра нялюдскія ўмовы ў гэтых аддзяленнях турмаў і калоній, куды змяшчаюць асабліва непакорных і свабодалюбівых. Не трэба ў калоніі нават біць, дастакова змясціць ў каменны сыры мех, дзе няма асвятлення або яно зусім мізернае. Дастаткова забароны вязню бандэролі з лекамі.

Еўрапарламент зрабіў асобную заяву па катаваннях у Беларусі

Як вынікае з камюніке дэлегацыі Еўрапарламента па працы з Беларуссю, «праз амаль шэсць гадоў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года катаванні застаюцца адным з найбольш сістэматычных і ўкаранёных інструментаў рэпрэсій беларускага рэжыму. Апошні даклад Спецыяльнага дакладчыка ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі пацвярджае, што катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя або прыніжальныя годнасць віды абыходжання працягваюць сістэматычна ўжывацца ў дачыненні да палітычных зняволеных, журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і звычайных грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды.
Спецыяльны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Гельмут Брандштэтар. Крыніца фота parlament.neos.eu
Рэжым працягвае сістэматычна ўжываць фізічны і псіхалагічны гвалт, у тым ліку жорсткія збіцці, удары электрычным токам, невыносныя ўмовы ўтрымання, працяглае адзіночнае зняволенне, пазбаўленне сну, адмову ў ежы і вадзе, адмову ў доступе да свежага паветра, прыніжэнне і пагрозы сэксуальнага гвалту. Не менш трывожнай з'яўляецца працяглая практыка ўтрымання пад вартай без права на зносіны з вамі, калі палітычным зняволеным адмаўляюць у доступе да адвакатаў і кантактах з сем'ямі на працягу месяцаў ці нават гадоў. Такая практыка можа быць кваліфікавана як катаванні, а таксама як гвалтоўнае знікненне паводле міжнароднага права. Прымусовая праца, якая навязваецца палітычным зняволеным, з'яўляецца яшчэ адной формай катаванняў, якая спалучае фізічнае знясіленне, псіхалагічны прымус і прымусовы ўдзел у падтрымцы ваенна-прамысловага комплексу Расіі ў яе агрэсіўнай вайне супраць Украіны».

Былі агучаны імёны як мінімум 10 загінуўшых альбо забітых вядомых з 2021 года палітычных зняволеных. Гэта Вітольд Ашурак, Дзмітрый Дудойць, Мікола Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч, Дзмітрый Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер і Андрэй Паднябенны.

Дэпутаты Еўрапарламента пацвердзілі поўную салідарнасць з усімі ахвярамі катаванняў і іх сем'ямі. Яны заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і ўсіх асоб, якія адвольна затрыманыя ў Беларусі. А «вінаватыя ў катаваннях і іншых сур'ёзных парушэннях правоў чалавека павінны быць выяўленыя, прыцягнуты да адказнасці і прыцягнуты да адказнасці. Катаванні з'яўляюцца міжнародным злачынствам і ніколі не павінны падвяргацца тэрміну даўнасці. Ахвяры павінны атрымаць справядлівасць, рэабілітацыю і належную кампенсацыю».

Адказнасць за катаванні

Нагадаем, што ў Беларусі катаванні, здзейненыя міліцыянтамі ці вайскоўцамі, трапляюць пад артыкулы 426 і 455 Крымінальнага Кодэкса («Перавышэнне службовых паўнамоцтваў» ды «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі» адпаведна).

Такім чынам, 26 чэрвеня — гэта не проста дата ў календары. Гэта нагода для кожнага з нас задумацца пра цану свабоды і годнасці, пра тых, хто працягвае пакутаваць, і пра нашу агульную адказнасць за справядлівасць. Пакуль катаванні застаюцца рэальнасцю, гэты дзень будзе напамінаць, што любы перыяд самавольства мусіць скончыцца, а адказнасць непазбежна наганяе вінаватых.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda