Іншыя артыкулы

Беларускія ўлады парушаюць правы чалавека, караючы за журналістыку без акрэдытацыі

Гэта вырашыў КПЧ ААН, у тым ліку на прыкладзе бярозаўскай журналісткі
Тамара Шчапёткіна. Фота: ПЦ "Вясна"
Апублікавана рашэнне КПЧ ААН, якое аб'яднала адразу некалькі спраў у адну. Тамара Шчапёткіна, журналістка з Бярозы, і яшчэ некалькі чалавек у розныя гады сутыкнуліся з пакараннямі за тое, што публікавалі матэрыялы, бралі інтэрв'ю або распаўсюджвалі інфармацыю праз інтэрнэт-платформы без афіцыйнага статусу журналіста.

Шчапёткіна і іншыя падалі індывідуальныя скаргі ў КПЧ ААН. У скарзе даводзілася, што такім чынам беларускія ўлады парушаюць права на свабоду слова (некаторыя скардзіліся і на парушэнне іншых правоў чалавека).

У выніку КПЧ ААН вырашыў аб'яднаць падобныя скаргі ў адну справу, і прыйшоў да высновы што ў дадзенай сітуацыі сапраўды мела месца парушэнне права на свабоду слова.

Пазіцыя беларускіх уладаў была ў тым, што права на свабоду слова можа абмяжоўвацца (што праўда). Але не змаглі даказаць, што ў дадзеных выпадках гэтае абмежаванне было прапарцыйным і неабходным (толькі пры такой умове можна абмяжоўваць правы чалавека).

Таму КПЧ ААН прыйшоў да высновы:
  • сапраўды парушана права на свабоду слова
  • журналісты мусяць атрымаць кампенсацыю (улады маюць вярнуць заплачаныя штрафы па сённяшнім курсе, як і ўсе выдаткі на юрыдычнае абскарджаванне гэтых штрафаў)
  • беларускія ўлады мусяць змяніць заканадаўства (Закон аб сродках масавай камунікацыі) і іншыя акты, каб падобных парушэнняў правоў чалавека больш не адбывалася

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda