А ягоную зямлю ў Баранавіцкім раёне — пакуль не
З аўкцыёнаў працягваюць расправадаваць маёмасць святара з Валожына Генрыха Акалатовіча. На 2 ліпеня 2026 быў прызначаны чарговы аўкцыён, дзе прадавалася зямля ксяндза ў в.Новая Мыш (Баранавіцкі раён) — гэткі аўкцыён не адбыўся, паколькі ізноў (у 4-ы раз) не знайшлося ахвочых.
А вось тры старажытныя абразы ў выніку прададзеныя. Іх прадавалі праз асобныя аўкцыёны (1)(2)(3). На кожны з аўкцыёнаў быў дапушчаны роўна 1 удзельнік — і ў кожным выпадку ён пагадзіўся на набыццё абразоў (пра што сказана на сайце аўкцыёна).

Варта адзначыць, што згодна з беларускім заканадаўствам, калі да аўкцыёна дайшоў толькі 1 удзельнік, то аўкцыён прызнаецца неадбыўшымся — але гэты ўдзельнік атрымоўвае права набыць маёмасць за +5% ад стартавай цаны аўкцыёна.
Гэта значыць, што невядомы пагадзіўся набыць абраз «Паўстанне Хрыста ад гробу» XVIII стагоддзя за 3360 беларускіх рублёў. А абразы канца XIX — пачатка XX стагоддзя «Вялікапакутніца Параскева Пятніца» і «Маці Божая Трох Радасцяў» за 735 ды 525 бел.р. адпаведна.
Такім чынам, нехта заплаціць у беларускі бюджэт агулам 4620 бел.р. за тры старажытныя царкоўныя абразы, якія адабралі у Генрыха Акалатовіча.
Такім чынам, нехта заплаціць у беларускі бюджэт агулам 4620 бел.р. за тры старажытныя царкоўныя абразы, якія адабралі у Генрыха Акалатовіча.
Нагадаем, што Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Вядома, што для ціску на ксяндза, калі ён быў за кратамі, КДБ літаральна трымала ў закладніках некаторых яго парафіян. У выніку Акалатовіча абвінавацілі ажно ў «здрадзе дзяржаве» і далі 11 гадоў калоніі — але ксёндз апынуўся на волі ў лістападзе 2025 года. Акалатовіча «памілавалі» і, хаця ён грамадзянін Беларусі, выслалі за мяжу. Разам з тым беларускія ўлады выстаўляюць усё новую і новую маёмасць Акалатовіча на аўкцыёны, спадзяючыся на ёй зарабіць.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- Кватэру палітвязня, які хадзіў на мноства судоў, прадалі з аўкцыёна ў Берасці
- Адразу 6 каталіцкіх парафій Берасцейскай вобласці засталіся без святароў праз рашэнне ўладаў. Юрыст-праваабаронца прааналізаваў сітуацыю: «Ёсць прыкметы парушэння права на свабоду веравызнання»
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна