Судовыя паседжанні

Палітвязню з Бярозы дадалі 1 год пазбаўлення волі (да 6-гадовага тэрміну)

Як паведамляе АЧК-Беларусь, Мікіта Дранец меўся вызваліцца ў сакавіку 2026 года. Але ў студзені 2026 адбыўся суд, які павялічыў тэрмін хлопцу на дадатковы 1 год пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынеслі за нібы непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК).

Нагадаем, што раней Мікіце далі 6 гадоў калоніі па «справе анархістаў». Яго затрымалі напачатку 2021 года, і з таго часу ён у няволі. У Мікіты тады было 3 пункта абвінавачання: арт.342 за «марш дармаедаў» у Берасці ў 2017 годзе; арт.342 за перакрыццё шашы М1 у 2018 годзе на берасцейскіх пратэстах супраць заводу АКБ; «удзел у злачыннай арганізацыі» з-за анархісцкай арганізацыі «Рэвалюцыйнае дзеянне». Беларускія праваабаронцы прызналі ўсіх асуджаных у межах гэтай справы палітвязнямі.

За апошні час тром іншым палітвязням Берасцейскай вобласці, якія праходзілі па той жа «анархісцкай» справе, таксама павялічвалі тэрміны: Аляксею Галаўко дадалі паўгады, Паўлу Шпетнаму 1 год, Аляксандру Казлянкапаўтары гады. З таго часу толькі Шпетны і Казлянка апынуліся на волі: іх 19.03.2026 «памілавалі» і выслалі з уласнай краіны ў Літву.
2026-03-31 20:31