Навіны

Берасцейскі палітвязень Аляксандр Казлянка атрымаў новы прысуд

Аляксандр Казлянка ў 2022 годзе
Як паведамляе АЧК-Беларусь, на днях адбыўся суд, дзе Аляксандру прысудзілі яшчэ 1 год 6 месяцаў калоніі. Такое рашэнне вынеслі за нібыта непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (па ч.2 арт.411 КК).

Нагадаем, што мужчыне раней далі 6 гадоў калоніі па справе анархістаў. Яго затрымалі напачатку 2021 года, і з таго часу ён за кратамі. Аляксандр мае доўгую гісторыю актывізма, ўдзельнічаў у пратэстах супраць акумулятарнага завода і пратэстах супраць «дармаедскага» загада. У 2020 годзе Аляксандр прыйшоў у офіс берасцейскай «Вясны» і ўзяўся дапамагаць: хадзіў на суды, займаўся зборам і сістэматызацыяй дадзеных пра рэпрэсаваных.

Чытайце таксама:
Made on
Tilda