З яго «забылі» зняць забарону на выезд, накладзеную яшчэ падчас следства
Былы палітвязень, журналіст Сяргей Гардзіевіч з Драгічына хацеў з'ездзіць за мяжу. Добра падрыхтаваўся, як піша інтэрнэт-выданне «Ганцавіцкі час». Падрыхтоўка машыны, дакументаў, дарожных і мытных выдаткаў абыйшлася Гардзіевічу больш за 400 рублёў. На самай апошняй інстанцыі, пасля аплаты за неіснуючую на мяжы чаргу, збору за перасячэнне мяжы, мужчыне паведамілі, што ён невыяздны. Паставілі ў пашпарт пячатку, што ў выездзе адмоўлена, прычыны не маглі сказаць і параілі звяртацца ў МУС.
Гардзіевіч, які адбыў паўтара гады пазбаўлення волі і быў прызнаны палітычным зняволеным па той справе, не меў ніякіх грашовых запазычанасцяў. Таму быў немала і непрыемна здзіўлены такім паваротам справы.

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», забарона была накладзена аддзелам міграцыі і грамадзянства. Як даведаўся Сяргей Гардзіевіч, яму абмежаваў выезд за мяжу ў 2021 годзе следчы, што вёў ягоную справу. Абмежаваў і забыў. Пазней гэты факт зафігураваў у аддзеле грамадзянства і міграцыі — і там беспадстаўна знаходзіцца да гэтага часу.
Таму былы палітвязень Сяргей Гардзіевіч, як паведамляе «Ганцавіцкі час», звярнуўся ў Берасцейскую абласную пракуратуру і упраўленне Следчага камітэта са скаргай.
Гардзіевіч раіць палітвязням зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце МУС, каб даведацца, ці няма забароны на выезд з краіны.